Тэатр Беларускай Арміі застаўся без мастацкага кіраўніка
Марына Дударава
Драматычны тэатр Беларускай Арміі застаўся без мастацкага кіраўніка. Марына Дударава больш не займае гэтую пасаду, піша сайт "Зеркало" са спасылкай на ўласныя крыніцы. Згадка пра Дудараву знікла і са старонкі тэатра на сайце Мінабароны, з якім звязаны тэатр.
Дата звальнення Дударавай невядомая. Яшчэ пад канец верасня 2024-га яна займала сваю пасаду. Прычына звальнення таксама не паведамляецца. Магчыма, гэта звязана з выхадам на пенсію 62-гадовай рэжысёркі.
Звальненні ў беларускіх тэатрах ідуць шырокай хваляй з 2020 года. Як падлічыла сёлета ў кастрычніку Беларуская рада культуры, з 28 тэатраў, якія працуюць у Беларусі, толькі ў шасці за гэты час засталіся ранейшыя і дырэктары, і мастацкія кіраўнікі і/ці галоўныя рэжысёры (гэта значыць, усё кіраўніцтва засталося нязменным). Адным з іх быў тэатр Беларускай Арміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.