Тэлеканал АНТ адабраў 170 песень для “Еўрабачання”, але заяўку падало БТ
Тэлеканал АНТ адабраў 170 лепшых песень з тых, якія ім прыслалі на конкурс “Песня для Еўрабачання”. Папярэдні этап адбору завяршыўся 1 кастрычніка. Але ці паедзе канчатковая песня-пераможца на Еўрабачанне, ці так і
застанецца на радзіме, пакуль дакладна невядома. Тэлеканалу неабходна
ўступіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз, але рашэнне пра гэта будзе
прымацца саюзам толькі ў снежні. Але ж заяўку на ўдзел у Еўрабачанні
трэба падаваць у лістападзе.
“Да 15 лістапада краіна, якая хоча браць удзел у Еўрабачанні, павінна падаць заяўку. Заяўку можа падаць толькі сябра Еўрапейскага вяшчальнага саюза. У Беларусі сябра ЕВС — БТ, — распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар АНТ Аліна Праваторава. — Для таго, каб Беларусь ўвогуле магла прымаць удзел у гэтым конкурсе, БТ павінна было падаць заяўку. Мы звярнуліся да Белдзяржтэлерадыёкампаніі, каб яны падалі заяўку і мы не праляцелі з Еўрабачаннем у гэтым годзе. А як гэта будзе потым развівацца, хто гэтым будзе займацца — Першы канал альбо мы — гэты будзе вядома пазней”.
Тым не менш, выбіраць лепшую песню, з дасланых на конкурс, АНТ працягвае па-ранейшаму. На наступным тыдні павінна адбыцца першае пасяджэнне мастацкага савета, які пачне праслухоўванне адабраных песень. Яно ж і назаве песню-пераможцу. Але ці патрапіць яна на Еўрабачанне, пакуль невядома.
Аліна Праваторава: “Мы пакуль не гаворым, што гэта будзе песня для Еўрабачання, бо мы яшчэ не сталі сябрам Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Мы шукаем песню. Для Еўрабачання яна будзе скарыстаная ці для нашага ўласнага праекта — гэта ўжо другое пытанне”.
Еўрарадыё пацікавілася, ці ёсць сярод канкурсантаў вядомыя кампазітары. Але па словах прэс-сакратара АНТ, імёны аўтараў адабраных песень пакуль невядомыя. Маўляў, выканаўчыя прадзюсеры канала, якія рабілі першасны адбор, нікому гэтую інфармацыю не раскрываюць.