Тэнісістка Марыя Шарапава перадумала змяняць прозвішча на Шугарпаву

Шугарпава — гэта назва кампаніі Шарапавай, заснаванай у мінулым годзе. Пад такой назвай выпускаюцца цукеркі. За год кампанія прадала ў ЗША, Еўропе і Азіі каля 2 мільёнаў пакункаў цукерак.



Як паведамляе ВВС, агент расійскай тэнісісткі Макс Айзенбад распавёў, што часовая змена прозвішча патрабавала выканання занадта складанай юрыдычнай працэдуры. 26-гадовай Марыі Шарапавай давялося б памяняць усе свае дакументы, а яе чакалі паездкі ў Японію і Кітай. Таму ад сваёй нечаканай ідэі расіянка адмовілася.



Фота — liveinternet.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі