Тэнісныя матчы з удзелам Азаранка і Сасновіч пакажуць у жывым эфіры

Тэнісныя матчы з удзелам Азаранка і Сасновіч пакажуць у жывым эфіры

Тэлеканал “Беларусь 5” пакажа ў жывым эфіры тэнісныя матчы з удзелам Вікторыі Азаранка і Аляксандры Сасновіч на турніры катэгорыі “Прэм’ер” у Індыян-Уэлсе.

Аляксандра Сасновіч згуляе супраць полькі Магды Лінет — пачатак гульні 8 сакавіка ў 23.00. У сувязі з гэтым матч 1/8 фіналу Лігі Еўропы “Лацыа” — “Дынама-Кіеў” пакажуць у жывым эфіры, але на галоўнай старонцы сайта Белтэлерадыёкампаніі.

Вікторыя Азаранка будзе гуляць 9 сакавіка, прыкладны пачатак трансляцыі матчу на “Беларусь 5” — 7.20. Беларуска пазмагаецца з брытанкай Хізер Уотсан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі