Топ-5: навіны 10 красавіка

Топ-5: навіны 10 красавіка

Дэпутат расказала, якія змены прапанаваныя парламентам у Дэкрэт №3

Дэпутат парламента Людміла Канановіч расказала Еўрарадыё, якія змены прапанаваў парламент у Дэкрэт аб дармаедах.

Па яе словах, парламентарыі прапанавалі ўвесці адтэрміноўку і растэрміноўкі плацяжоў. Акрамя таго, дэпутаты вырашылі вызваліць ад падатку салдат тэрміновай і альтэрнатыўнай службы, а таксама цяжарных жанчын.

Ад аплаты збору могуць вызваліць студэнтаў і людзей, якія стаяць на ўліку ў псіхіятрычным дыспансеры.

Топ-5: навіны 10 красавіка
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі Кітая Го Шэнкунем. Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў сучасных умовах праваахоўнікам дзвюх краін неабходна больш сціслае супрацоўніцтва.

Таксама беларускі кіраўнік выказаўся пра тое, што ў Беларусі надаюць вялікую ўвагу барацьбе з экстрэмізмам ды тэрарызмам. А сярод іншых актуальных праблем Лукашэнка назваў кіберзлачыннасць і актыўную міграцыю.

Па яго словах, менавіта па гэтых накірунках Беларусь і Кітай павінны праводзіць сумесныя мерапрыемствы.

Топ-5: навіны 10 красавіка
Фота: photo.bymedia.net

Былы міністр абароны і экс-кіраўнік Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО".

Мальцаў пачаў працаваць на новай пасадзе 5 красавіка. Ён стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай рабоце. Варта адзначыць, што гэта новая пасада: у раздзеле "Адміністрацыя" на сайце ВНУ яе пакуль яшчэ няма.

Дарэчы, кіруе ўніверсітэтам "МИТСО" таксама былы сілавік — Станіслаў Князеў. Ён быў першым намеснікам сакратара Савета бяспекі.

Эксперт: у Беларусі можа з’явіцца расійскі ракетны комплекс “Іскандэр”

Топ-5: навіны 10 красавіка

Кіраўніцтва Беларусі папрасіла ў Расіі новую зброю і баявыя самалёты. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у нашай краіны няма грошай на пераўзбраенне войска, таму ў гэтым пытанні нам павінна дапамагчы Расія.

У сваю чаргу, у эфіры Еўрарадыё, ваенны эксперт Аляксандр Алесін выказаў упэўненасць, што Расія можа даць Беларусі баявыя самалёты толькі ў лізінг, а калі Крэмль вышле ў Беларусь ваенную тэхніку, то толькі б/у.

А вось верагоднасць таго, што ў нашай краіне з’явіцца расійскі ракетны комплекс “Іскандэр”, ёсць і вельмі вялікая.

Топ-5: навіны 10 красавіка
Фота з акаўнта KYKY на Фэйсбуку

Інтэрнэт-часопіс KYKY атрымаў ліст ад Раскамнагляду. Расійскае ведамства патрабуе на працягу сутак выдаліць артыкул 2014 года "Людзі, якія крадуць адзенне ў крамах". У іншым выпадку выданне будзе заблакаванае.

У рэдакцыі KYKY адзначаюць, што доля расійскага трафіку для гэтага выдання складае 14%. Каб не губляць гэтых чытачоў, рэдакцыя выдаліць артыкул на працягу сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі