Топ-5: навіны 16 траўня

Топ-5: навіны 16 траўня

Школы будуць працаваць з 8:00 ці 7:30, але заняткі будуць пачынацца ў 9:00

Мінскія школы пачалі атрымліваць лісты з патрабаваннем пачынаць урокі а 9-й раніцы. Гэтыя лісты сталі дасылаць упраўленні адукацыі адразу пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заклікаў перанесці пачатак заняткаў на гадзіну пазней.

У лістах гаворыцца, што школы, дзе вучацца ў адну змену, мусяць пачынаць урокі а 9-й раніцы. А школы з дзвюма зменамі навучання могуць пачынаць заняткі ці ў 8.30, ці ў 9 гадзін. Прычым, калі кіраўніцтва школы вырашыць пачаць урокі з 8-30, яно мусіць аргументавана патлумачыць сваё рашэнне.

Топ-5: навіны 16 траўня

Міністэрства юстыцыі пасля 7 гадоў адмоваў зарэгістравала "Гавары праўду”. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў адзін з кіраўнікоў гэтага аб’яднання Андрэй Дзмітрыеў.

Па яго словах, мэтамі “Гавары праўду” стануць развіццё рынкавай эканомікі, а таксама аб'яднанне беларусаў для сумеснай даследча-асветніцкай дзейнасці ў сферы палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносін.

Топ-5: навіны 16 траўня
Фота: avdet.org

Ва Украіне заблакуюць доступ да папулярных сацсетак "Вконтакте" і "Аднакласнікі", а таксама сервісаў mail.ru і yandex. Гэта прадугледжвае указ пра новыя санкцыі супраць Расіі, які ў аўторак падпісаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Еўрарадыё высветліла, да чаго можа прывесці ініцыятыва кіраўніка Украіны.

Топ-5: навіны 16 траўня
Фота: Fotolia

У Беларусі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкрылі маштабную злачынную схему. Па звестках праваахоўнікаў у ёй ўдзельнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ больш чым з 30 раёнаў усіх абласцей нашай краіны. Распачатыя 36 крымінальных спраў, страты ацэньваюцца на суму больш за 20 млрд “старых” рублёў.

Топ-5: навіны 16 траўня
Фота: Еўрарадыё

450 артыстаў змогуць выступаць у сталічных пераходах і на пляцоўках у цэнтры горада. Усе яны атрымалі афіцыйны дазвол на выступы ад мінскіх уладаў.

Пляцоўкі ў пераходах, дзе будуць выступаць музыкі, абазначаць адмысловымі насценнымі банерамі. Таксама прадумваецца, як музыкам можна атрымліваць “падзяку” ад слухачоў, і пры гэтым, каб да іх не мела прэтэнзій падатковая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі