Пракуратура патрабуе для Андрэя Дзмітрыева два гады пазбаўлення волі

Андрэй Дзмітрые на судзе / БЕЛТА 
Андрэй Дзмітрые на судзе / БЕЛТА 

Пракурор хоча, каб Андрэя Дзмітрыева пакаралі 2 гадамі пазбаўлення волі. Прысуд будзе абвешчаны 6 красавіка.

У судзе Дзмітрыеў прызнаў, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах. Але ніякай віны за сабой з гэтай нагоды палітык не адчувае.

Працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым праходзіць у Маскоўскім судзе Мінска. За кратамі палітык знаходзіцца са студзеня 2023 года.

Следчы камітэт заяўляў, быццам "устаноўленая датычнасць [Дзмітрыева] да экстрэмісцкай дзейнасці". Гаварылася, што ў жніўні-верасні 2020-га ён удзельнічаў у "вулічных беспарадках" у Мінску. А таксама следчыя падлічылі, што палітык 599 разоў праязджаў праз мяжу, з іх 33 разы — пасля 2020 года.

У віну палітыку Следчы камітэт залічыў кантакты "з прадстаўнікамі Захаду і ЗША" — у справе фігуруе, напрыклад, фота з Хілары Клінтан. На думку СК, гэта "можа сведчыць пра каардынацыю яго "палітычнай" дзейнасці з-за мяжы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі