Топ-5: навіны 24 траўня

Топ-5: навіны 24 траўня

Шандаровіч: Чым бліжэй да гвінейскіх тэрмінаў, тым больш вы падобныя на Гвінею

Абсалютна не важна, хто зменіць на пасадзе Аляксандра Лукашэнку. Важны сам механізм, а таксама справядлівыя і адкрытыя выбары. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў расійскі пісьменнік Віктар Шандаровіч.

Акрамя таго, сатырык, які амаль 15 гадоў знаходзіўся пад фактычнай забаронай у Беларусі, расказаў пра тое, чым адметная палітычная сістэма нашай краіны, параўнаў Беларусь з Гвінеяй і нагадаў пра свае беларускія карані.

Топ-5: навіны 24 траўня

Шэрагу фігурантаў “справы патрыётаў” працягваюць тэрмін следства. І, адпаведна, тэрмін знаходжання пад вартай. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавяла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.

На яе думку, у следчых няма ніякіх доказаў супраць затрыманых, таму актывістка не выключае, што ў дачыненні да іх сапраўды прымяняецца фізічная сіла, каб атрымаць патрэбныя паказанні. 

Топ-5: навіны 24 траўня
Фота: Радыё Свабода

У Беларусі супрацоўніка міліцыі пазбавілі прэміі за мацюкі. Жанчына запісала на дыктафон тое, як міліцыянт размаўляў з ёй, а пасля звярнулася ў Следчы камітэт.

У выніку праверкі следчыя прызналі факт некарэктных паводзінаў сталічнага праваахоўніка.

Топ-5: навіны 24 траўня
Фота з сацсетак

Працоўная група на чале з дэпутаткай парламента Ганнай Канапацкай прапануе экспертам абмеркаваць змены ў выбарчае заканадаўства. Для гэтага дэпутатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі арганізуе дыскусію пад назвай “Выбары як умова пазітыўных перамен”, якая пройдзе 25 траўня.

Дарэчы, паўдзельнічаць у дыскусіі арганізатары прапанавалі і старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Але тая адмовілася.

Па словах чыноўніцы, прадстаўнікі ЦВК могуць браць удзел у такіх дыскусіях толькі па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Топ-5: навіны 24 траўня
Фота: ctv.by

80% школ гатовыя пачынаць навучанне ў 9:00. Такія звесткі агучыў тэлеканал Беларусь-1. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка загадаў пачынаць урокі на гадзіну пазней, каб школьнікі лепей высыпаліся.

Самае цікавае, што школа, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка, яшчэ не вырашыла, а якой гадзіне пачынаць навучанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі