Трамп ізноў “перамог” Іран: чым гэта пагражае свету і як закране Беларусь — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Трамп працягнуў рэжым спынення агню па Іране. Як вядома, ЗША Іран перамаглі, і цяпер “расколатая ўлада” гэтай краіны толькі павінна дамовіцца паміж сабой і выпрацаваць адзіны план для мірнага пагаднення з ЗША. Відаць, менавіта з гэтай нагоды Іран адмовіўся ад удзелу ў новых перамовах з Вашынгтонам, а Вэнс скасаваў сваю паездку ў Пакінстан. Гэта азначае, што супрацьстаянне працягнецца, і энергетычны крызіс ва ўсім свеце будзе толькі пашырацца. Што праўда, Расія на ім зарабіць наўрад ці зможа — дзякуючы Украіне.
Ці можна казаць, што Іран выстаяў у супрацьстаянні з ЗША і Ізраілем, і якога працягу гэтага канфлікту варта чакаць? Як на сітуацыю з энерганосьбітамі і энергетычны крызіс уплываюць удары Украіны па нафтагазавай сітэме Расіі, і ці маюць пад сабой глебу заявы Зяленскага наконт паглыблення ўцягвання Расіяй Беларусі ў вайну? Як выглядаюць спробы Офіса ўсталяваць кантакты з лідарамі БРІКС, і што стаіць за пазіцыяй Літвы наконт наладжвання адносін ЗША і ЕС з рэжымам Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.