Трамп: Зяленскі вельмі разумны хлопец, ён дамовіцца з Пуціным

Трамп: Зяленскі вельмі разумны хлопец, ён дамовіцца з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся пра ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Размаўляючы з журналістамі ў Вашынгтоне 9 жніўня, Трамп пацвердзіў, што Зяленскага чакаюць у Белым доме і візіт адбудзецца ў хуткім часе, інфармуе hromadske.ua.

"Ён [прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі] будзе запрошаны ў Белы дом, — гаварыў Дональд Трамп. — Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з ім. Ён ужо быў запрошаны ў Белы дом, і ён хоча прыехаць. І, думаю, ён прыедзе... Думаю, ён дамовіцца з прэзідэнтам Пуціным... Ён вельмі разумны хлопец. Ён хоча бачыць мір ва Украіне. Думаю, ён прыедзе вельмі хутка".

Мяркуецца, што візіт Зяленскага ў ЗША можа адбыцца ўжо ў верасні. А ў канцы ліпеня ва ўкраінскага прэзідэнта была першая тэлефонная размова з амерыканскім лідарам.

Як вядома, Уладзімір Зяленскі спрабуе дасягнуць з Расіяй урэгулявання сітуацыі на Данбасе пры пасярэдніцтве Францыі, Германіі і ЗША. Пляцоўкай для перамоваў ён бачыць сталіцу Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі