Транспартнікі атрымалі свой сцяг і геральдычны знак
Аляксандр Лукашэнка заснаваў сцяг Міністэрства транспарту і камунікацыяў, геральдычны знак-эмблему і нагрудны знак адрознення "Ганаровы транспартнік".
Адпаведны ўказ — "у мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцыяў у галіне транспарту ў Беларусі " — Прэзідэнт падпісаў учора, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.