ТТ-34 не выступяць на "Басовішчы"?

ТТ-34 можа не выступіць на сёлетнім “Басовішчы”. 26 чэрвеня арганізатары фестывалю афіцыйна аб’явілі пра ўдзел гомельскага гурта, але самі музыкі даведаліся пра гэта… ад Еўрарадыё.

"Мы не граем. Не! — кажа лідар гурта Сяргей Кузьмянкоў. — Арганізатары прапанавалі нам толькі 65 адсоткаў таго, на што мы дамаўляліся ад пачатку. Гэта значыць, што з усімі выдаткамі мы выйдзем у мінус. Я ж наадварот ішоў на саступкі і пагадзіўся на мінімальны ганарар. Калі яны задаволяць нашы ўмовы, то, натуральна, мы паедзем — я хачу. Але ім трэба варушыцца, бо ў нас жа няма віз. То бок, пакуль афіцыйна мы не едзем на фэст".

На фестывалі ТТ-34 збіраліся прэзентаваць песні са свайго новага альбома, выхад якога запланаваны на канец года.

Нагадаем, "Басовішча-2014" пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы каля польскага мястэчка Гарадок недалёка ад беларуска-польскай мяжы. Сярод удзельнікаў — Neuro Dubel, Krama, Re1ikt, :B:N:, "Тлушч", Лявон Вольскі, Nizkiz, IQ48 і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі