"Басовішча-2014": Дзень першы (фотарэпартаж)
У першы дзень юбілейнага, XXV па ліку, фестывалю маладой беларускай музыкі выступілі "Тлушч", :B:N:, IQ48, Litvintroll, 5SET5, Re1ikt, Znich.
У польскім Гарадку традыцыйна прайшоў фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча-2014". У першы дзень на сцэну фэсту выйшлі беларускія гурты "Тлушч", :B:N:, IQ48, Litvintroll, Re1ikt, Znich і беластоцкая каманда 5SET5 на чале з Ілонай Карпюк.
Адкрывалі фестываль мінскія каля-панкі "Тлушч"
Гурт :B:N: прэзентаваў на фэсце тры новыя песні і сыграў хіты
IQ48 прадставілі гледачам праграму з будучага альбома. Але без лепшых песень, безумоўна, не абыйшлося
Дарэчы, IQ48 выканалі да таго ж свае фірмовыя дуэты з Аляксандрам Памідоравым і Вінсэнтам, па сумяшчальнасці, вядучым фэсту
Litvintroll гралі песні са свайго апошняга альбома "Чорная Панна"
Пасля 6-гадовай паўзы на сцэну выйшла беластоцкая каманда 5set5 на чале з Ілонай Карпюк. Ілона прызналася Еўрарадыё, што з адным з музыкаў гурта яны не бачыліся ўсе гэтыя 6 гадоў, а сэт стаў выбухам эмоцый, якія назбіраліся за апошні час. У адной з песень да Ілоны далучыўся лідар беластоцкай каманды RIMA Андрэй Паплаўскі
Re1ikt паказалі песні з будучай пласцінкі і прэзентавалі кавер-версію песняроўскай "Жураўлі на Палессе ляцяць"
Выступ Znich завяршыў першы фестывальны дзень