Абірай удзельніка фэсту "Рок па вакацыях"!
Еўрарадыё прапануе табе вырашыць, хто далучыцца да :B:N:, Nizkiz і "Мутнагавока" на легендарным беларускім фестывалі.
На фестывалі "Рок па вакацыях", які пройдзе 9 верасня на адкрытай пляцоўцы мінскага рэстарана "Друзья" пры падтрымцы Еўрарадыё, сыграюць :B:N:, Nizkiz і "Мутнаевока". Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны праз галасаванне на нашым сайце, якое працягнецца да 15.00 26 жніўня. Рэдакцыя Еўрарадыё атрымала каля 30 заявак ад маладых і ўжо вядомых гуртоў з усёй Беларусі і пасля пільнага праслухоўвання адабрала 10 кандыдатаў, якія і паўдзельнічаюць у галасаванні.
- 1. Avias (avias.by, Укантакце,Facebook, soundcloud.com)
- 2. Harotnica (Укантакце, Facebook, soundcloud.com)
- 3. Haina (hainaband.com, Facebook, Укантакце, soundcloud.com)
- 4. ZnaROCK (last.fm, Укантакце, soundcloud.com)
- 5. Re1ikt (Facebook, Укантакце,last.fm, soundcloud.com)
- 6. Sciana (Facebook, Укантакце)
- 7. Зьмяя (Facebook, Укантакце, soundcloud.com)
- 8. WeArtists (Facebook, Укантакце, bandpage.com, soundcloud.com)
- 9. Тлушч (last.fm, Укантакце, soundcloud.com)
- 10. Pomidor/OFF (Facebook, Укантакце)
Умовы галасавання:
Каб пазбегнуць рознага кшталту накрутак і зрабіць галасаванне больш дакладным і празрыстым, умовы будуць наступныя:
— Прагаласаваць можна толькі адзін раз і толькі за адзін гурт.
— Для таго, каб аддаць свой голас, неабходна пазначыць свой адрас электроннай пошты. На скрыню вам прыйдзе пацверджанне і спасылка, перайшоўшы па якой, вы прагаласуеце (Увага! Нашы праграмісты будуць адсочваць: калі адзін і той жа чалавек будзе галасаваць праз розныя паштовыя скрыні, яго галасы будуць выдаленыя). Мы не захоўваем паштовыя адрасы і гарантуем, што ніякай рассылкі ад нас вы не атрымаеце!
— Галасаванне працягнецца да 15.00 26 жніўня.
Нагадаем, фестываль "Рок па вакацыях" упершыню прайшоў 1 верасня 1993 года і карыстаўся вялікай папулярнасцю цягам наступных 5 гадоў. На ім выступалі зоркі і пачынальнікі беларускага рока: "Мроя" (пасля N.R.M.), "Уліс", "Крама", "Новае неба", Rouble Zone, "Тарнада", Аляксей Шадзько і іншыя.
І вось сёлета фэст вяртаецца ў чарговы раз і з новымі героямі беларускага рока. Нязменнай застаецца яго асноўная ідэя ― нефармальная тусоўка для школьнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў добрай музыкі. Арганізатары фестывалю і музычная ініцыятыва Еўрарадыё "Даём рады" прапануюць разам праводзіць лета з самымі яскравымі, драйвовымі і актуальнымі гуртамі гэтага года!
Кошт квіткоў папярэдне ад 150 000 (танцпляц) да 200 000 (Vip-білет за столікам). Бліжэй да канцэрта квіткі будуць даражэць.