Турыстам, якія едуць у Беларусь на фэсты, могуць адмяніць плату за візы

Турыстам, якія едуць у Беларусь на фэсты, могуць адмяніць плату за візы

У Беларусі плануюць увесці бясплатныя візы для турыстаў, якія прыязджаюць на фестывалі. З такой заявай выступіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Паведамленне прагучала на адкрыцці міжнароднага кірмашу турыстычных паслуг "Адпачынак-2016" у Мінску, перадае tut.by.

Такая практыка ўжо існуе для ўдзельнікаў спартыўных мерапрыемстваў. Ім беларускую візу могуць выдаць у аэрапорце бясплатна за пяць-сем хвілін.

Па словах міністра, турыстаў з бранёй гатэляў ці квіткамі на фестывалі ў Беларусі, уключанымі ў штогадовы каляндар турыстычных падзеяў, могуць вызваліць ад консульскага збору. Прынамсі, такое пытанне цяпер вывучаецца.

Цяпер прыязджаць у Беларусь без візаў могуць грамадзяне 18 краін, куды беларусы таксама падарожнічаюць без візаў. Таксама бязвізавае наведванне ў аднабаковым парадку ўведзенае для грамадзян Катара. Для астатніх консульскі збор за аднаразовую кароткатэрміновую беларускую візу складае ад 25 да 60 еўра ў залежнасці ад краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі