Twitter змяняе правілы з 1 лютага: хутка можна будзе абскардзіць блакаванне

Напамінаем, за што цяпер могуць заблакаваць карыстачоў Twitter / pixabay
Напамінаем, за што цяпер могуць заблакаваць карыстачоў Twitter / pixabay

Карыстальнікі Twitter змогуць абскардзіць часовае блакаванне акаунтаў. Пры жаданні яны змогуць прайсці пераацэнку на адпаведнасць новым крытэрам платформы. Гэта будзе магчыма з 1 лютага, піша Reuters са спасылкай на паведамленне кампаніі.

Па новых правілах уліковыя запісы Twitter могуць быць заблакаваны толькі ў выпадку сур'ёзных ці працяглых паўторных парушэнняў палітыкі платформы.

Пад такімі сур'ёзнымі парушэннямі маецца на ўвазе шыранне нелегальнага кантэнту, падбухторванне да гвалту ці прычынення шкоды, а таксама пагрозы. Яшчэ адно новае правіла, якое ўвёў Ілан Маск пасля таго, як набыў сацсетку — забарона на пераслед іншых карыстачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі