У аэрапорце Тэгерана загарэўся самалёт, на борце якога было 100 пасажыраў
У аэрапорце Тэгерана Мехрабад загарэўся самалёт, на борце якога было 100 пасажыраў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Fars News.
Да месца здарэння былі накіраваныя дзесяць машын хуткай дапамогі. Звестак пра ахвяраў або пацярпелых у выніку здарэння няма.
Іранскія СМІ ўдакладняюць, што самалёт прызямліўся без кола. На фатаграфіі, якая трапіла ў сацсеткі, бачна, што самалёт ляжыць на паласе, пад яго левым крылом — полымя.
فرود بدون چرخ فوكر١٠٠ هما در مهرآباد
— خبرگزاری تسنیم (@Tasnimnews_Fa) March 19, 2019
رئیس اورژانس تهران: یک فروند هواپیما هنگام نشستن در فرودگاه مهرآباد دچار آتش سوزی شد، اما این حادثه هیچ مصدومی نداشته است pic.twitter.com/kJdkberXRP