У Бабруйскім ізалятары галадоўку трымаюць пяць чалавек

У Бабруйскім ізалятары галадоўку трымаюць пяць чалавек

У Бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання галадоўку трымаюць пяць чалавек, затрыманых на Дзень Волі, паведамляе "Белсат". 

Гэта Павел Кабанчук (асуджаны на 15 сутак), Іван Манько (30 сутак), Уладзімір Міхалап (30 сутак), інвалід III групы Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч (па 20 сутак кожны).

Напрыклад, Кабанчука асудзілі за налепку з гербам "Пагоня" на аўтамабілі. Яго маці Таісія Кабанчук піша ў сацсетках, што сыну не дазваляюць перадаць нават ваду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі