У Баранавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус, пацярпелі дзве пасажыркі

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/krepostfortuvd/

У Баранавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус, пацярпелі дзве пасажыркі. Пацярпелым 42 і 57 гадоў. Яны шпіталізаваныя, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Здарэнне адбылося ў сераду каля 18:30  на 4-м кіламетры аўтадарогі Новая Мыш — Палонка. 50-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго мікрааўтобус з'ехаў у кювет. У салоне знаходзіліся пяць пасажыраў.

У складаных умовах надвор'я аварыі адбываюцца па ўсёй краіне. У Магілёве каля 14-й гадзіны сутыкнуліся таксоўка і маршрутка. На агляд у медустанову завезлі пацярпелых — кіроўцу мікрааўтобуса і 52-гадовую пасажырку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі