У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць
![Наступствы стыхіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/220.jpg.webp?itok=2DJGXTlf)
Наступствы стыхіі / t.me/Minenergo_by/
У Барысаўскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці знікала электрычнасць. У панядзелак бяды нарабіла непагадзь — навальніцы з моцным ветрам.
"Мінэнерга" паведамляе, што ў 15:38 аварыйна адключыліся дзве высакавольтныя лініі на Барысаўшчыне. У выніку без электрычнасці засталіся 10 населеных пунктаў і 4 фермы. Энергетыкі сцвярджаюць, што электразабеспячэнне ўжо адноўлена.
У 16:49 з-за непагадзі адключылася высакавольтная лінія ў Слуцкім раёне, што прывяло да парушэння працы трансфарматарных падстанцый у населеных пунктах Белічы, Чырвоная Слабада, Семежава. Аднаўленчыя работы там працягваюцца.
Падобная сітуацыя і ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, там ідуць аднаўленчыя працы.
![У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/221_11.jpg.webp?itok=K5jUQ1Or)
![У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_49.jpg.webp?itok=eGWwkNmR)
![У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/78_17.jpg.webp?itok=uTL2Co9Y)
![У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_53.jpg.webp?itok=WIaSPgi4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.