У Барысаўскім раёне бракуе кватэраў пад сацыяльнае жыллё
У 2009 годзе з 700 чалавек у Барысаўскім раёне, якія маюць патрэбу ў сацыяльным жыллі, толькі 17 змаглі атрымаць кватэры, паведамляе сайт Электронны Барысаў. На 1 студзеня 2010 года ў рэгіёне налічвалася 661 асоба, якая мела права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Да гэтай катэгорыі грамадзянаў належаць людзі з туберкулёзам у актыўнай форме ці з іншымі захворваннямі, з якімі немагчымае сумеснае пражыванне ў адным пакоі. Таксама гэта сіроты і самотныя інваліды другой і першай групы, якія не маюць свайго жылля.