У баях ва Украіне параненыя шэсць беларускіх добраахвотнікаў

Байцы батальёна "Волат" на фронце ва Украіне

Байцы батальёна "Волат" на фронце ва Украіне / t.me/belwarriors/

У баях ва Украіне параненыя шэсць беларускіх добраахвотнікаў. Яны ваявалі ў складзе батальёнаў "Волат" і "Літвін", што ўваходзяць у склад палка Каліноўскага. Як паведамляе прэс-служба падраздзялення, на мінулым тыдні "Волат" "выконваў задачы на бахмуцкім накірунку" і "падчас выканання адной з задач чацвёра ваяроў батальёна атрымалі раненні". 2 байцы "Літвіна" былі параненыя ў неназваным раёне "на ўсходзе Украіны".

Падкрэсліваецца, што "зараз жыццю параненых нічога не пагражае".

Вядома, што каліноўцы ўдзельнічалі ў баях за Кляшчэеўку на поўдзень ад Бахмута, якая нядаўна была вызваленая ад расійскіх акупантаў. Генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, камандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны, заявіў, што ў баях пад Бахмутам былі разбітыя тры расійскія брыгады, "адны з найбольш падрыхтаваных і найлепшых часцей ворага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі