У баях пад Бахмутам былі разбітыя тры найлепшыя расійскія брыгады
Украінскі вайсковец усталёўвае дзяржаўны сцяг у вызваленым населеным пункце пад Бахмутам
У баях пад Бахмутам былі разбітыя тры расійскія брыгады, "адны з найбольш падрыхтаваных і найлепшых часцей ворага" — 72-я асобная мотастралковая, 31-я і 83-я асобныя дэсантна-штурмавыя. Яны цалкам страцілі баяздольнасць, сцвярджае генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, камандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.
Сырскі нагадаў, што нядаўна ўкраінскія войскі вызвалілі на поўдні ад Бахмута Кляшчэеўку і Андрэеўку. Такім чынам "была прабітая лінія абароны ворага". Па словах украінскага генерала, расіяне кідалі ў бой "усе наяўныя рэзервы", але вымушаныя былі адступіць. Цяпер жа праводзяцца шматлікія контратакі "з розных напрамкаў" — расіяне няўдала спрабуюць вярнуць страчаныя пазіцыі.
Раней 3-я асобная штурмавая брыгада Узброеных сіл Украіны паведаміла, што ў Андрэеўцы расійскі гарнізон быў адрэзаны ад асноўных сіл і знішчаны. У баях у тым раёне і была разбітая ўшчэнт расійская 72-я асобная мотастралковая брыгада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.