У Беларусь вярнулі карціны Гараўскага, Баброўскага і Рушчыца

У Беларусь вярнуліся творы мастакоў Апалінарыя Гараўскага, Рыгора Баброўскага і Фердынанда Рушчыца. Як адзначае БЕЛТА, гэта адбылося дзякуючы "Белгазпрамбанка". Карціны гэтых мастакоў папоўнілі карпаратыўную калекцыю банка.

Творы набытыя згодна з нацыянальным гісторыка-культуралагічным праектам "Арт-Беларусь". У яго задачы ўваходзіць вяртанне ў краіну работ мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі.

Мастак Апалінарый Гараўскі зрабіў значны ўнёсак у культуру Беларусі і Расіі другой паловы XIX стагоддзя. У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца некалькі дзясяткаў яго твораў. Белгазпрамбанк набыў яго рамантычны пейзаж "Замак".

Творчасць Рыгора Баброўскага — аднаго з настаўнікаў Марка Шагала — у Беларусі не прадстаўленая ўвогуле. Белгазпрамбанк набыў у калекцыю яго эцюд "Улетку. Ветраны дзень".

А з твораў Фердынанда Рушчыца банк вярнуў у Беларусь палатно "Пейзаж. Вілія". Гэты мастак вядомы тым, што ярка выяўляў каларыт беларускай прыроды.

На фота — карціна Гараўскага "Замак"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі