У беларусаў праблемы з карткамі — збой у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры
У суботу з абеду сталі з'яўляцца скаргі на кепскую працу банкаўскіх картак. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры патлумачылі, што ў іх збой у працы абсталявання.
"Паважаныя кліенты! Інфармуем вас, што ў цяперашні момант часу назіраецца частковая непрацаздольнасць тэрмінальнага абсталявання Ingenico", — гаворыцца ў паведамленні на сайце БПЦ.
У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб аднавіць працаздольнасць у самы кароткі тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.