У Беларусі будуць выпускаць банкаматы

Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі плануе сёлета пачаць выпуск банкаматаў. Пра гэта паведаміў тэхнічны дырэктар прадпрыемства Барыс Шадрын.  На думку спецыялістаў, беларускія банкаматы не саступаюць імпартным аналагам па тэхнічных характарыстыках і параметрах. Распрацоўка і асваенне навінкі адбываецца ў рамках генеральнага пагаднення аб вытворча-тэхнічным супрацоўніцтве з прадпрыемствам "Міжнародны дзелавы альянс".

На сённяшні дзень вырабленыя на прадпрыемстве ўзоры праходзяць выпрабаванні ў працэсінгавым цэнтры Нацыянальнага банка. Аб'ёмы вытворчасці будуць залежаць ад патрэб і заказаў банкаў Беларусі. Каштаваць айчынны банкамат будзе крыху менш за імпартныя аналагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі