У Беларусі можа з’явіцца амбасада Паўночнай Карэі
У Беларусі можа з’явіцца амбасада Паўночнай Карэі. Такую магчымасць на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Андрэй Грынкевіч і дырэктар трэцяга дэпартамента МЗС КНДР О Сын Хо. Прадстаўнік паўночнакарэйскага ведамства знаходзіцца ў Беларусі з працоўнай паездкай.
Падчас сустрэчы абмерквалі пытанні развіцця двухбаковых адносінаў паміж краінамі, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, паведамляе прэс-служба МЗС.
КНДР мае дыпламатычныя зносіны са 165 краінамі — сябрамі ААН. Дыпламатычных кантактаў з ёй не маюць 20 краін, у тым ліку ЗША, Японія і Украіна.