У Беларусі можна будзе выкарыстоўваць ПЗ без дазволу праваўладальнікаў

Такая норма ўключана ў заканадаўчы акт аб легалізацыі "паралельнага імпарту"
Такая норма ўключана ў заканадаўчы акт аб легалізацыі "паралельнага імпарту"

У Беларусі можна будзе выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне і іншыя аб'екты ў лічбавай сферы без дазволу праваўладальнікаў. Такая норма ўключана ў заканадаўчы акт аб легалізацыі "паралельнага імпарту", паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

У Саўміне растлумачылі, што ўвозіць арыгінальны тавар змогуць не толькі праваўладальнікі аб'екта інтэлектуальнай уласнасці або іх афіцыйныя дыстрыбутары, але і любыя імпарцёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі