У Беларусі налічылі 581 ахвяру працоўнай эксплуатацыі (відэа)
Столькі пацярпелых праваахоўнікі знайшлі ад 2005 года.
У выніку было выяўлена 130 злачынстваў. Большасць з іх (113) — гэта вываз людзей за мяжу, рэшта — калі грамадзяне Беларусі эксплуатаваліся ў межах краіны. Пік злачынстваў, звязаных з працоўнай эксплуатацыяй, прыпадае на 2008 год — 53. У 2013-м іх выяўлена не было, а ў 2012-м было толькі адно.
Гэтыя лічбы назваў Сяргей Калтун, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС. Ён нагадаў, што летась двое грамадзян Пінскага раёна атрымалі па 8 гадоў зняволення за працоўную эксплуатацыю на прысядзібным участку свайго земляка.
Відэа — БЕЛТА