У Беларусі не будуць блакавацца сайты, забароненыя ў Расіі
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў.
Паводле яго слоў, гэта было тэхнічнае пытанне. "Інтэрнэт для нашай краіны мы купляем у дзясятка пастаўшчыкоў, якія падзяляюцца на дзве групы: расійскія аператары і заходнія, — цытуе словы Сівадзедава газета "СБ. Беларусь сегодня". — Расійскія аператары патрапляюць пад дзеянне расійскага заканадаўства і павінны кіравацца спісам Раскамнагляду аб сайтах, якія блакуюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Але выйшла так, што блакаваліся яны і на нашай тэрыторыі".
Быў дасланы адпаведны запыт расійскім аператарам. У выніку, яны вылучылі ў асобную групу інтэрнэт, які закупляе "Белтэлекам". І цяпер доступ да сайтаў, якія блакаваліся на тэрыторыі Беларусі, адкрыты, паведаміў гендырэктар "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў.
У Беларусі блакуюць сайты, забароненыя ў Расіі
Фота — Fotolia