У Беларусі паменела фальшывых грошай

За першае паўгоддзе 2010 года касавыя работнікі беларускіх банкаў выявілі 483 падробленыя банкноты, паведамляе БЕЛТА. Гэта на амаль 16% меней, чым летась. Фальшывымі былі беларускія рублі, а таксама 6 найменняў замежных валют. Найболей падробак у Мінску і Мінскай вобласці — 50% ад агульнай колькасці. З беларускіх рублёў часцей за ўсё падрабляюць 20-тысячныя купюры. Для выпуску фальшывак выкарыстоўваюць каляровыя прынтэры. Аднак найбольшую частку ад агульнай колькасці падробленых банкнот складаюць долары ЗША, асабліва 100-доларавыя купюры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі