У Беларусі памерлі яшчэ 6 чалавек з каранавірусам

У Беларусі памерлі яшчэ 6 чалавек з каранавірусам

У Беларусі зноў знізілася колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія суткі іх было 159, у папярэднія — 180 і 155. Агулам налічваецца 65782 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе ў пятніцу ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Памерлі яшчэ 6 чалавек з каранавірусам (у папярэднія суткі было +5). Агулам налічваецца ўжо 491 ахвяра.

Выпісана з бальніц 57370 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+455). З іх 56879 паправіліся (+449).

Сцвярджаецца, што ў нашай краіне праведзена 1 мільён 172 тысячы 880 тэстаў на каранавірус (+10600; у папярэднія суткі было +10546).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі