У Беларусі павысяцца цэны на мяса

У Беларусі павысяцца цэны на мяса

У Беларусі дазволілі падняць цэны на мяса і мясапрадукты, уключаныя ў пералік сацыяльна значных тавараў. Адпаведнае рашэнне ўзгадніла камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Павышэнне цэн тлумачыцца неабходнасцю кампенсаваць "рост выдаткаў на сыравіну і матэрыяльныя рэсурсы".

Цяпер юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і ІП могуць павысіць цэны, але не больш як на 4,9% у адносінах да цэн на 28 лютага 2021 года.

Павышэнне можа адбывацца да 23 верасня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі