У Беларусі праходзіць адкрыты чэмпіянат па спартовай арніталогіі

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, адно з істотных адрозненняў сёлетняга, IX чэмпіянату, — розныя месцы старту і фінішу. Гэта дае магчымасць аб’ехаць большую тэрыторыю і пабачыць болей птушак.

Такім чынам, можа быць пабіты рэкорд чэмпіянату 2011 года, калі фінска-беларуская каманда Lintu пабачыла 115 відаў птушак.

Штогод спаборніцтвы збіраюць як прафесійных арнітолагаў, так і аматараў птушак. Каманды ўключаюць па 4 чалавекі. Спаборніцтвы пачаліся 6 верасня а шостай раніцы і заканчваюцца а шостай вечара.

За гэты час кожная каманда павінна пабачыць як мага болей дзікіх птушак у прыродных умовах, вызначыць іх від і зарэгістраваць у спецыяльнай табліцы. Прычым убачыць ці пачуць птушку павінны ўсе сябры каманды, іначай від не будзе залічаны.

Летась у чэмпіянаце ўдзельнічала 13 каманд, але толькі дзве з іх здолелі пабачыць болей за сотню птушак. У 2012 годзе такіх каманд было шэсць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі