У Беларусі прапаноўваюць забараніць фота людзей на вуліцы без дазволу

У Беларусі прапаноўваюць забараніць фота людзей на вуліцы без дазволу

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і грамадская рада пры Міністэрстве ўнутраных спраў звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, каб ён разгледзіў законнасць фатаграфавання выпадковых людзей і выкладвання такіх здымкаў у інтэрнэт.

Аўтары звароту лічаць непрымальнай сітуацыю, калі кожны можа здымаць на фота і відэа людзей у публічнай прасторы —  на вуліцы, у транспарце, на масавай акцыі.

Адвакаты мяркуюць, што публікацыя ў сеціве такіх фота і відэа спалучана “з парушэннем правоў і законных інтарэсаў” грамадзянаў. Паводле іх трактоўкі, “выкарыстанне выявы грамадзяніна без яго згоды з'яўляецца уварваннем ў яго прыватнае жыццё, а таксама парушэннем права на асабістую таямніцу”.

Грамадская рада пры МУС у сваю чаргу ўстурбаваная, што кожны цяпер можа фатаграфаваць супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні.

Канстытуцыйны суд прызнаў, што пытанне не ўрэгуляванае належным чынам, і прапануе ўраду падрыхтаваць адпаведны законапраект.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі