У Беларусі прапануюць забараніць продаж алкаголю на АЗС

Ён мае намер ўнесці адпаведную прапанову ва ўрад, інфармуе БЕЛТА.



Анатоль Тозік лічыць недапушчальным, што ўдзельнікі руху могуць бесперашкодна купіць на заправачнай станцыі спіртное. "Я абсалютна перакананы, што гэта памылка. Трэба прыняць меры па адмене гэтага рашэння", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.



Анатолю Тозіку 64 гады. Да прызначэння намеснікам прэм'ера ў снежні 2010-га чатыры гады быў амбасадарам Беларусі ў Кітаі. Ён неаднаразова выступае з рознымі ініцыятывамі. У лютым летась менавіта Анатоль Тозік выступіў з прапановай навучыць усіх малодшых школьнікаў плаваць.
 

МУС Беларусі прапануе забараніць моладзі да 18 гадоў піць піва
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі