У Беларусі расстралялі 23-гадовага студэнта-гісторыка

Гэта — забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек над трупамі; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні студэнт БДУ патлумачыў рэўнасцю — забітыя — ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у кватэры.



Па сукупнасці злачынстваў суд першай інстанцыі прыгаварыў Паўла да выключнай меры пакарання — расстрэлу. Судовая калегія Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і вырашыла пакінуць прысуд у сіле. Пасля гэтага Павел звярнуўся з прашэннем аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.



Як піша сайт spring96.org, сёння маці Паўла Селюна даведалася ад адваката, што прысуд прыведзены ў выкананне.



Нагадаем, Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў зварот ад імя Паўла Селюна. Дзяржава не павінна прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да разгляду гэтага звароту. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы, мяркуюць праваабаронцы.
 

Фота — ria.ru, spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі