У Беларусі створаць Грамадскую раду па развіцці культуры і мастацтва

Міністр культуры Павел Латушка выступіў з ініцыятывай стварыць Грамадскую раду па развіцці культуры і мастацтва. Гэтую ініцыятыву ўхваліў кіраўнік краіны, паведамляе БЕЛТА. Мяркуецца, што ў склад грамадскай рады ўвойдуць як усе вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, гэтак і прадстаўнікі таленавітай моладзі. Міністэрства культуры таксама ініцыюе стварэнне сістэмы нацыянальных прэферэнцыяў для развіцця айчыннай культуры. Гэта значыць, што ў беларускім заканадаўстве могуць з’явяцца льготныя нормы падаткаабкладання, каб на культуру і мастацтва ішло болей грошай не з бюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі