У Беларусі створаць ІТ-роту. Першых айцішнікаў прызавуць у яе ўжо ў лістападзе

У Беларусі створаць ІТ-роту. Першых айцішнікаў прызавуць у яе ўжо ў лістападзе

У Беларусі ствараюць кібер-войскі. Ужо запланаванае стварэнне ІТ-роты. Адпаведны ліст, паводле інфармацыі сайта dev.by, атрымалі кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогіяў.

Са спасылкай на рашэнне міністра абароны ў лісце паведамляецца, што ў Ваеннай акадэміі будзе створаная рота інфармацыйных тэхналогій. Яе камплектаванне пачнецца з лістапада 2018 года.

Сустрэча прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі з кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ на гэты конт пройдзе 20 ліпеня. На сустрэчы таксама плануецца абмеркаваць "усе праблемныя пытанні, звязаныя з прызывам на тэрміновую службу і службу ў рэзерве супрацоўнікаў кампаній ПВТ".

Паводле інфармацыі dev.by, "тэставы" набор ІТ-прызыўнікоў ужо прайшоў.

Мяркуецца, што ІТ-прызыўнікі  будуць вырашаць такія задачы, як распрацоўка ўбудавальных рашэнняў, а таксама стварэнне і суправаджэнне баз даных. Мовы праграмавання, якія спатрэбяцца навабранцам — С / С++, Python, Java, Ryby, Golang, Rust, Erlang.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі