У Беларусі ўстаноўлены новы рэкорд па кіданні мабільных тэлефонаў

Новы нацыянальны рэкорд устаноўлены на пятым чэмпіянаце Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў. Спаборніцтвы адбыліся ў Мінску ў суботу 8 верасня. Чэмпіянат прайшоў у звыклым фармаце ў трох намінацыях: на самы далёкі, самы дакладны і самы эфектны кідок. Змагацца за званне чэмпіёна маглі ўсе , хто пажадаў, са сваімі тэлефонамі ў якасці аб'ектаў кідання.

Да ўдзелу ў першынстве дапускаліся толькі аматары. Кожны ўдзельнік меў права на адзін кідок. "Спартыўны снарад" удзельнікі звычайна выбіраюць самі — часцей за ўсё выкарыстоўваюць абрыдлы стары тэлефон.

Усяго ў гэтым чэмпіянаце ўзялі ўдзел больш за 140 чалавек, у тым ліку іншаземцы — з Італіі, Ізраіля і Украіны. У спаборніцтвах на самы далёкі кідок найлепшы вынік сярод мужчын паказаў 28-гадовы інспектар МНС Юрый Тарасюк, які закінуў свой сродак сувязі на 94 метра 40 сантыметраў. Папярэдні нацыянальны рэкорд — 78,9 метра — належаў Ільі Мішыну і трымаўся з 2005 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі