У Беларусі ўзніклі праблемы з абслугоўваннем карт VISA
У трымальнікаў карт VISA ў Беларусі ўзніклі праблемы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Уладальнікі пластыкавых карт VISA, выпушчаных беларускімі банкамі, сёння сутыкнуліся з праблемамі. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пацвердзілі, што карткі могуць не працаваць — знікла сувязь з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa.
"У сувязі з гэтым магчымыя адмовы ў абслугоўванні кліентаў па картах міжнароднай аплатнай сістэмы Visa. Спецыялістамі прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення канала сувязі ў максімальна сціснутыя тэрміны", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Праблемы назіраліся з 10: 23 да 13: 52. "У цяперашні час працаздольнасць адноўленая ў поўным аб'ёме", паведамілі пазней у працэсінгавым цэнтры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.