Visa і Mastercard пакідаюць Расію

Карты Visa і Mastercard / Deutsche Welle
Карты Visa і Mastercard / Deutsche Welle

Амерыканскія плацёжныя сістэмы Visa і Mastercard прыпыняюць сваю дзейнасць у Расіі. Цяпер транзакцыі з картаў выпушчаных у Расіі, не будуць ажыццяўляцца за мяжой, а карты, выпушчаныя за мяжой, не будуць працаваць у Расіі.

"Мы вымушаныя пайсці на гэты крок з-за расійскага ўварвання ва Украіну і непрымальных падзей, сведкамі якіх мы сталі,гаворыцца ў заяве Visa. — Гэтая вайна і пастаянная пагроза міру і стабільнасці патрабуе, каб мы рэагавалі ў адпаведнасці з нашымі каштоўнасцямі".

Паводле Цэнтрабанка, усе карты Visa і Mastercard, выпушчаныя расійскімі банкамі, працягнуць працаваць на тэрыторыі Расіі ў звычайным рэжыме — аперацыі па іх апрацоўваюцца ў Нацыянальнай сістэме плацёжных карт.

Але трансгранічныя аперацыі па картах Visa і Mastercard будуць недасяжныя. Гэта значыць імі расіяне не змогуць больш расплаціцца ў інтэрнэт-крамах і за мяжой.

"У выпадку выезду за мяжу рэкамендуецца браць з сабой наяўную валюту і карту "Мір" для тых краін, дзе яна прымаецца. На сённяшні дзень гэта Турцыя, В'етнам, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Паўднёвая Асеція і Абхазія",паведамілі ў ЦБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі