У Беларусі вырасла грашовая дапамога на пахаванне

У Беларусі вырасла грашовая дапамога на пахаванне

У Беларусі грашовая дапамога на пахаванне з 1 траўня ўзрасла да 1056,9 рубля, паведамляе сайт ФСАН. Гэтая сума на 79,3 рубля болей, чым у красавіку. Такі памер выплатаў будзе дзейнічаць да канца месяца, бо прывязаны да сярэдняга заробку па краіне.

У красавіку памер гэтай дапамогі складаў 977,6 рубля, у сакавіку — 981,6 рубля, у лютым — 1115,3 рубля. Ён роўны памеру сярэдняга заробку за пазамінулы месяц адносна месяцу смерці. Цяпер ён прыроўнены да сакавіцкага паказніку — тады сярэдні заробак узрос да 1056,9 рубля.

У выпадку смерці інваліда Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якая атрымлівала пенсію за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, дапамога выплочваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай пенсіі, але не меней за сярэдні заробак па краіне.

На выплату такіх дапамогаў ідзе крыху болей за 3% ад усіх выдаткаў ФСАН на выплату дзяржаўных дапамогаў. Грошы на пахаванне выплочваюць, калі па іх звярнуліся не пазней за шэсць месяцаў з дня смерці, піша TUT.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі