У Беларусі вырастуць пенсіі і памеры дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі
Згодна з пастановай ураду, памер бюджэту пражытковага мінімуму, з чацвярга, 1 траўня, будзе роўны больш як 1 мільёну 200 тысячам рублёў.
І гэта на 7,5% больш за бюджэт пражытковага мінімуму, які дзейнічаў у нашай краіне з 1 лютага 2014 года.
Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што з 1 траўня пры нараджэнні першага дзіцяці сям'я можа разлічваць на адначасовую дапамогу больш як 12 мільёнаў рублёў. Калі ў сям'і гэта ўжо не першы малы, то выплацяць амаль 17 мільёнаў. Будучыя мамы, якія сталі назірацца ў жаночага ўрача да 12-тыднёвага тэрміна цяжарнасці, дадаткова атрымаюць больш за мільён дзвесце тысяч.
Ад бюджэту пражытковага мінімуму напроста залежаць і дапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады, якія выплачваюцца асобным катэгорыям сем'яў кожны месяц. Тут сумы таксама павялічыліся. Роўна як і памеры рабочых мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій асобных катэгорый пажылых людзей.
Фота — bymedia.net