У Беларусі за год абмежавалі доступ да 3388 "дэструктыўных рэсурсаў"

У Мінінфармацыі лічаць, што займаюцца "важнай работай"

У Мінінфармацыі лічаць, што займаюцца "важнай работай" / pixabay.com

У Беларусі за мінулы год Мінінфармацыі абмежавала доступ да 3388 "дэструктыўных рэсурсаў". Пра гэта ў сераду на сустрэчы з ідэалагічным актывам Мінскай вобласці паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

"Гэта і продаж наркотыкаў, і парнаграфія, і рэсурсы, якія рэкрутуюць і распавядаюць аб розных экстрэмісцкіх фарміраваннях", — заявіў Пярцоў.

Здараліся і кур'ёзныя выпадкі. Летась за "шматлікія парушэнні" закона аб СМІ абмежавалі доступ да сайта, якога няма. Проста не змаглі правільна напісаць адрас. І такое здарылася не ўпершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі