У Беларусі за суткі рэкордная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19
На раніцу 28 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 12 208 выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За суткі іх колькасць павялічылася на 919. Гэта новы сумны рэкорд (учора павелічэнне было на 826 выпадкаў). Паведамляецца, што агучаная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса па-ранейшаму складае 7,5% ад праведзеных тэстаў, а гэта ўжо крыху больш за 161 тысячу (за суткі правялі больш за 7 тысяч тэстаў). Ачунялі і выпісаны 1993 чалавек (+253 за суткі).
Памерлі 79 чалавек (+4 ахвяры за суткі).
Статыстыкі па рэгіёнах няма.
У свеце колькасць выпадкаў каранавіруса перавысіла 3 мільёны чалавек, памерлі больш за 200 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.