У Беларусі заўважылі іранскіх інструктараў, якія навучаюць расійскіх ваенных

Іранскія дроны-камікадзэ / glavcom.ua
Іранскія дроны-камікадзэ / glavcom.ua

У Беларусі заўважылі іранскіх інструктараў, якія навучаюць расійскіх ваенных і каардынуюць запускі дронаў-камікадзэ па тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Групу афіцэраў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана заўважылі ў вёсцы Мікулічы Гомельскай вобласці. Па дадзеных Цэнтра, яны знаходзяцца пад узмоцненай аховай расійскіх нацгвардзейцаў і афіцэраў ФСБ.

Іран афіцыйна абвяргае абвінавачванні ў пастаўцы зброі для расійскіх войскаў, а самі спрабуюць спрабуюць выдаваць іранскае абсталяванне пад уласную распрацоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі