У Беларусі злавілі чатырох п'яных кіроўцаў-міліцыянтаў

Іншых трох злавілі за апошні тыдзень лістапада. У Жыткавічах на Гомельшчыне ў стане алкагольнага ап'янення асабістым аўтамабілем кіраваў міліцыянт-канваір ізалятара часовага ўтрымання мясцовага РАУС. Старшына служыць у органах унутраных спраў ужо чатыры гады. Ад праходжання медасведчання ён адмовіўся, але гэта беларускім заканадаўствам ацэньваецца як прызнанне сваёй віны, адзначае "Ежедневник".



Нагадаем, Закон аб канфіскацыі аўтамабіля ў п'яных кіроўцаў пачаў дзейнічаць з 24 кастрычніка. Ужо прайшлі першыя судовыя працэсы і адбыліся канфіскацыі аўтамабіляў.
 

У Беларусі прададуць першы канфіскаваны ў п'янага кіроўцы легкавік (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі