У беларускіх школах забараняюць святкаваць Дзень усіх закаханых
Раней валянцінкі не былі пад забаронай / sch170.minsk.edu.by
У беларускіх школах забараняюць святкаваць Дзень усіх закаханых. Такую інфармацыю Еўрарадыё атрымала ад бацькоў вучняў з трох мінскіх школ. Раней стала вядома пра забарону святкаваць Дзень святога Валянціна ва ўніверсітэтах.
Звычайна 14 лютага ў школах працавала святочная пошта: вучні маглі скласці валянцінкі і закінуць іх у адмысловую скрыню, а дзяжурныя кожны перапынак разносілі іх па класах. Увечары мог прайсці канцэрт і выбары самай прыгожай школьнай пары. Дзень святога Валянціна традыцыйна уключаўся ў каляндарныя планы па выхаваўчай працы.
Цяпер жа ўсё гэта абвешчана "заходнімі каштоўнасцямі", нібыта чужымі для беларускага грамадства. Хаця святы Валянцін — хрысціянскі пакутнік, а хрысціянства — самая распаўсюджаная ў Беларусі рэлігія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.