У беларускім урадзе не бачаць праблем з дэфіцытам тавараў

Еўраопт у Жодзіне / ілюстрацыйнае фота news.zerkalo.io
Еўраопт у Жодзіне / ілюстрацыйнае фота news.zerkalo.io

Праблемы дэфіцыту тавараў у Беларусі няма, кажа прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. "Пакуль мы не бачым праблем, звязаных з дэфіцытам нейкіх тавараў. Гэтая тэма раздзімаецца ў большай ступені, чым яна прысутнічае", — заявіў ён.

Пэўныя праблемы з наяўнасцю асартыменту былі і да прыняцця ўрадавай пастановы аб рэгуляванні цэн. "Прычыны вядомыя: дыспарытэт цэн на нашым і расійскім рынку. Нашы прадпрыемствы імкнуцца больш пастаўляць на экспарт, атрымаць больш прыбытку", — патлумачыў Галоўчанка. І дадаў, што ва ўрадзе ўвесь гэты час сачылі за тым, каб паліцы ў беларускіх крамах не пуставалі.

"Гэта праца нябачная. Але вельмі сур'ёзная", — адзначыў ён. Яна вялася і вядзецца ў тым ліку і адміністрацыйным рэсурсам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі